|
Вось менавіта учора гэта і адбылося. Другі этап Радзівілаўскіх чытанняў у Жодзіна, калі хто не ведае яшчэ, пра што тут размова, глядзім ніжэй. Адразу скажу, што для першай спробы наладзіць нешта цікавае адначасова і пазнавальнае і забаўляльнае і крыху навуковае, мерапрыемства прайшло файна. Прасторная зала ДК БелАЗа, нармалевыя мікрафоны, акустыка і адсутнасць чэргаў у буфеце падчас перапынку парадавала, хоць можа хто скажа, што гэта і дробязі для такой выдатнай ідэі, але ж вельмі прыемныя дробязі. Склад удзельнікаў: як навукоўцы, такі і "калянавукоўцы" да і проста школьнікі+музычная і дэкарацыйная падтрымка ў выглядзе лыцараў у латах ды пекных пані ад "Тутэйшай шляхты". Напачатку, як заўседы, слова мела Адміністрацыя горада, прамова мэра, віншаванні з нагоды адкрыцця, ну а пасля і пачалося :)...усе фота-клікабельныя...
Вядучая імпрэзы--дырэктарка Жодзінскага краязнаўчага музея.
|